Гуляеў: Прапаганда да 1980-х і прапаганда цяпер – гэта браты-блізняты

2011 2011-12-02T14:34:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

“У так званых партыйных медыях, як і цяпер у так званых дзяржаўных медыях, няма таго, што ва ўсім свеце завецца прафесійнаю этыкаю журналістаў. Я абсалютна ўпэўнены ў тым, што там, дзе ёсць дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі, немагчымая прафесійная этыка”, – падкрэсліў старшыня камісіі этыкі Беларускай асацыяцыі журналістаў Анатоль Гуляеў.

Адзін з інтэрнаўтаў апублікаваў праз сэрвіс Youtube праграму беларускага дзяржаўнага тэлебачання “Взгляд в мир. Права человека”. Гэты ролік выклікаў шквал абураных ды здзеклівых каментароў адносна тэндэнцыйнасці ды непраўдзівасці матэрыялаў праграмы. Напрыклад, паводле стваральнікаў праграмы, прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі – стаўленік ЗША, які мае разваліць Еўразвяз. Пры гэтым сённяшні стан з правамі чалавека і эканомікаю ў заходніх краінах апісваецца як катастрофа.

Тым часам пра Беларусь дзяржаўныя медыі распавядаюць як пра краіну без сур’ёзных праблемаў, а ўсе цяжкасці – часовыя і пераадольваюцца намаганнямі кіраўніка дзяржавы. Ці працуе падобная прапаганда? Анатоль Гуляеў лічыць, што ўжо не так эфектыўна. “Збіраецца патэнцыял, разуменне таго, што ўсе мы жывем дрэнна”, – гаворыць журналіст.

“Калі казаць з практычнага гледзішча, прапаганда да 1980-х і прапаганда цяпер – гэта браты-блізняты. Яны скіраваныя на тое, каб абслугоўваць улады і выконваць іхныя загады”, – дадае Анатоль Гуляеў.

Тым часам значная частка беларусаў не вераць афіыйнай прапагандзе. “Ды пра што вы кажаце?! Я ўвогуле не веру ні ўва што з таго, што кажуць з экранаў нашага тэлебачання. Не веру! Падманаў было вышэй за дах. А гаманец сам кажа, што жыць лягчэй не стала”, – гаворыць адна з жыхарак Менску, што ўзяла ўдзел у вулічным апытанні “Белсату”.

“Магчыма, яна [стыпендыя] і вышэйшая за леташнюю, але я гэтага не адчуваю. Толькі наадварот. Мне штомесяц даводзіцца абразаць свой прадуктовы кошык, і не веру я ў яго квітненне з дзейнай уладай”, – зазначыў студэнт.

Відэа тут

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international