БАЖ прапануе МУС сустрэчу за «круглым сталом»

2011 2011-12-13T13:42:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У лісце, накіраваным у панядзелак на імя міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова, БАЖ прапануе зладзіць сустрэчу прадстаўнікоў праваахоўных органаў і журналісцкай супольнасці Беларусі дзеля абмеркавання «праблем узаемадачыненняў журналістаў і супрацоўнікаў міліцыі, дзейнасці міліцэйскай „інфармацыйнай групы“, неабходнасці спецыяльнага абазначэння супрацоўнікаў СМІ ў часе асвятлення вулічных акцый» і гэтак далей.

Журналісцкая арганізацыя нагадвае Анатолю Куляшову, што папярэдняя дамоўленасць аб правядзенні такой сустрэчы была дасягнута на сустрэчы прадстаўнікоў БАЖ і МУС яшчэ ў ліпені бягучага года. Пра магчымасць «круглага стала» гаварылася таксама ў адказе з міністэрства  на зварот журналісцкай арганізацыі ад 5 ліпеня 2011 года.

У якасці станоўчага прыкладу цывілізаванага і плённага ўзаемадзеяння сілавікоў і журналістаў БАЖ прыводзіць досвед суседняй Украіны, дзе цягам лістапада міністр унутраных спраў Віталь Захарчанка і яго падначаленыя правялі шэраг сустрэч з прадстаўнікамі СМІ. Першым вынікам дыскусій стаўся зварот міністра да работнікаў органаў унутраных спраў, у якім ён кажа не толькі пра недапушчальнасць стварэння перашкодаў журналістам, але і пра неабходнасць «спрыяць законнай дзейнасці масмедыя, бо яны з’яўляюцца збіральнікамі важнай інфармацыі, якую павінны данесці да шырокай грамадскасці».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international