У Горках хочуць знесці дом, у якім жыў Максім Гарэцкі

2011 2011-12-13T13:00:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dom_gareckaga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Будынак нібыта замінае праекту ўпарадкавання берагавой лініі Ніжняга возера да “Дажынак” 2012 года, піша мясцовае выданне "Узгорак".

Класік айчыннай літаратуры пражыў на другім паверсе дома па адрасе Акадэмічная, 3 у кватэры нумар 5 усяго два гады – з 1926 па 1928. У Горках Гарэцкі працаваў загадчыкам кафедры беларускай мовы, літаратуры і гісторыі сельгасакадэміі.

У пачатку дзевяностых у былой кватэры беларускага генія меўся размесціцца музей.

Але пазней было вырашана пакінуць памяшканне новым жыхарам. Музей Гарэцкага зрабілі ў чацвёртым корпусе БДСГА.

Дом жа застаўся на ўспамін. Пра тое, што тут некалі жыў Гарэцкі можна даведацца з шыльды, размешчанай на сцяне будынка. Аднак бліжэйшым часам дом знясуць. Пра гэта расказалі яго жыхары. Іх ужо папярэдзілі пра знос і пра тое, што ўсім дадуць новыя кватэры ў іншай частцы горада.

Улады з домам Гарэцкага па законе, напэўна, могуць рабіць, што захочуць. Будынак не ўваходзіць у афіцыйны спіс гістарычнай спадчыны.

Толькі вось з помнікам Леніну, які да "Дажынак" прыбяруць з галоўнай плошчы горада, у Горках збіраюцца абысціся больш гуманна.

Каменны істукан не разаб’юць у друзачкі, як дом зоркі беларускай літаратуры, а беражна перанясуць у іншае месца – па “просьбах трудяшчыхся”, напэўна.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international