"Справядліваму свету" зноў адмовілі ў юрыдычным адрасе

2011 2011-12-13T11:50:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Брэсцкай арганізацыі партыі левых "Справядлівы свет" чарговы раз адмовілі ў рэгістрацыі юрыдычнага адраса.

Сябры партыі скардзіліся ў Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт на адмову Брэсцкага гарвыканкама на прадастаўленне юрыдычнага адраса для гарадской структуры партыі. Прадстаўнікі абласной інстанцыі адправілі рашэнне на перагляд. Аднак Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт палічыў, што памылак дапушчана не было.
 
Старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі партыі левых "Справядлівы свет" Людміла Дзенісенка падкрэсліла, што ў адказе фактычна адсутнічаюць прычыны адмовы ў задавальненні рэгістрацыі юрыдычнага адраса:
 
"Гарвыканкам цяпер нават не палічыў патрэбным растлумачыць, чаму мне было адмоўлена. Я лічу, што гэта адпіска. Калі раней я яшчэ думала, што можа быць чыноўнікі дрэнна ведаюць законы, не правільна іх інтэрпрэтуюць, то цяпер я магу з поўнай упэўненасцю сказаць, што гэта палітычна абгрунтаванае рашэнне", - кажа Дзенісенка "Рацыі".
 
Са словаў Людмілы Дзенісенка, прычынаю папярэдняй адмовы гарадскіх органаў улады ў прадастаўленні юрыдычнага адраса з'явілася неадпаведнасць нормаў супрацьпажарнай бяспекі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international