Гомельскія грамадскія актывісты шукаюць сведак сталінскіх рэпрэсій

2011 2011-12-13T11:40:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stalin.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З мэтай збору інфармацыі для стварэння дакументальнага фільму аб злачынствах таталітарных рэжымаў, сталінскага і гітлераўскага, на тэрыторыі Гомельскай вобласці ў 1920-1950 гады, актывісты гомельскай кааліцыі «Наша альтэрнатыва» шукаюць сведак. «Калі вам ці вашым бацькам, дзядулям і бабулям вядомы факты аб рэпрэсіях, просім звязацца з намі», - звяртаюцца аўтары інфармацыйных матэрыялаў, якія зараз распаўсюджваюцца ў Гомелі. Ва ўлётках нагадваецца пра злачынствы, здзейсненыя супрацоўнікамі НКВД на тэрыторыі вобласці. «Як вынікае з успамінаў людзей, НКВД і гітлераўскія каты стралялі людзей у адных і тых жа месцах, што ставіць паміж імі знак роўнасці. А сённяшняя ўлада адмаўляе факты масавых рэпрэсій на Гомельшчыне сталінскімі катамі», - нагадваюць стваральнікі фільму і перасцерагаюць людзей, што «калі мы не памятаем сваю гісторыю, мінулае нагадвае нам аб сабе паўтарэннем».

Аб планах па стварэнню фільма актывісты гомельскай кааліцыі «Наша альтэрнатыва» заявілі летам 2011 года. Дакументальны фільм ствараецца пад рабочай назвай «Лінія Сталіна — Гомельскі рэгіён». Па заявах стваральнікаў стужкі, ў аснову фільма будуць пакладзены погляды простых людзей на сапраўдную лінію Сталіна — лінію тэрору, забойстваў і рэпрэсій. На працягу дзевяці месяцаў актывісты кааліцыі плануюць апытаць не менш чым 200 састарэлых жыхароў Гомельскай вобласці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international