У цкаванні Андрэя Саннікава і Зміцера Дашкевіча ўлады перайшлі ўсе магчымыя маральныя межы

2011 2011-12-13T11:21:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viasnalogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр “Вясна”

Заява, Мінск 13.12.2011 г.

11 снежня 2011 г. у нядзельным выпуску праграмы “В центре внимания” на тэлеканала “Беларусь-1” быў прадэманстраваны правакацыйны сюжэт пра вязняў сумлення -- былога кандыдата Андрэя Саннікава і лідэра моладзевай арганізацыі “Малады Фронт” Зміцера Дашкевіча.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” лічыць, што дэманстрацыя падобнага кшталту відэаматэрыялаў на дзяржаўным тэлеканале ў чарговы раз падкрэсліла палітычную матывацыю іх пераследу.

Прадэманстраваны сюжэт з’яўляецца аднім са звенняў  ланцуга правакацыяў, арганізаваных спецслужбамі Беларусі ў дачыненні да А. Саннікава і З. Дашкевіча, галоўнай задачай  якіх з’яўляецца аказанне маральнага ціску, дыскрэдытацыя, стварэнне рэальных пагрозаў для іх жыцця і здароўя падчас знаходжання ў месцах пазбаўлення волі.

Дадзены сюжэт сведчыць, што ў арганізаванай кампаніі па цкаванні А.Саннікава, З. Дашкевіча, членаў іх сем’яў улады Беларусі гатовы перайсці ўсе магчымыя маральныя межы. Дэманстрацыя падобнага відэаматэрыялу сведчыць аб поўнай прафесійнай і чалавечай дэградацыі кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі, непасрэднага кіраўніка тэлеканалу “Беларусь-1” і асобаў, якія  рыхтавалі сюжэт  да эфіру.

Беларускія ўлады, МУС, адміністрацыя папраўчых установаў, у якіх знаходзяцца А. Саннікаў і З. Дашкевіч, нясуць непасрэдную і поўную адказнасць за далейшы лёс, жыццё і здароўе асуджаных вязняў.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” ў чарговы раз заклікае улады Беларусі:

- спыніць усялякія правакацыйныя дзеянні ў дачыненні да А. Саннікава і З. Дашкевіча;

- неакладна дапусціць да асуджаных адвакатаў і блізкіх сваякоў;

- неадкладна і безумоўна вызваліць усіх вязняў сумлення і палітычных зняволеных, якія дагэтуль знаходзяцца ў турмах Беларусі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international