Здароўе берасьцейскіх галадоўнікаў пагаршаецца

2006 2006-07-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пятнаццаты дзень працягваецца галадоўка ўладальнікаў і кіроўцаў маршрутных таксовак у Берасьці. Цяпер у ёй удзельнічаюць 13 чалавек. Адная з галадоўніц, прадпрымальніца Любоў Лаўруковіч, ужо зь цяжкасьцю рухаецца, а ў Любові Разановіч у ноч з 19 на 20 ліпеня быў чарговы прыступ гіпэртаніі, паведамляе радыё ""Свабода"".
Галадоўка пачалася пасьля таго, як Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі адхіліў скаргі берасьцейскіх прадпрымальнікаў на дзеяньні падатковых службаў, якія запатрабавалі ад уладальнікаў маршрутак сплаціць рэспубліканскі збор за выкарыстаньне транспартных сродкаў у прадпрымальніцкай дзейнасьці. Прадпрымальнікі, якім выставілі рахункі на дзясяткі мільёнаў рублёў, лічаць захады падаткоўцаў незаконнымі, бо рэспубліканскі збор уведзены ўказам прэзыдэнта ў 2004 годзе, а ўладальнікі таксі выкарыстоўваюць машыны, завезеныя ў Беларусь значна раней.
Галадоўніца Любоў Разановіч адзначае, што берасьцейскія прадпрымальнікі хацелі вырашыць праблему на месцы. Аднак, на яе думку, гэта не атрымалася, таму цяпер спадзявацца можна толькі на прэзыдэнта. ""Кіраўнік дзяржавы, хутчэй за ўсё, ня ведае гэтай праблемы. А калі б ведаў, то разабраўся б на карысьць галадоўнікаў"," - лічыць Любоў Разановіч.
Берасьцейскія прадпрымальнікі ўжо ня раз наведвалі Адміністрацыю прэзыдэнта, аднак безвынікова. Берасьцейцам раілі адпраўляць скаргу звычайна, пасьля чаго яна, як сьведчаць галадоўнікі, гублялася. Акрамя гэтага, чатыры прадпрымальнікі прайшлі шэраг інстанцыяў Вышэйшага гаспадарчага суду, дзе берасьцейцы спадзяваліся абскардзіць рашэньне Гаспадарчага суду Берасьцейскай вобласьці аб спагнаньні зь іх штрафу. Цяпер, фактычна, засталася апошняя інстанцыя  прэзыдыюм гэтай установы.
Галадоўнікі падкрэсьліваюць, што яны ня супраць прэзыдэнцкага ўказу, але супраць ягонай трактоўкі, якая дазваляе дзяржаўным чыноўнікам спагнаць з уладальнікаў таксі вялізарныя грошы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international