Прэзэнтацыя кнігі «Адзін дзень палітвязьня 2009-2011»

2011 2011-12-02T11:07:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

1 сьнежня ў Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі «Адзін дзень палітвязьня 2009-2011», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабода». У амбасадзе ЗША ў Менску сабраліся былыя палітвязьні і сваякі палітзьняволеных, якія застаюцца за кратамі.

«„Адзін дзень палітвязьня“ — гэта кніга беларускага быцьця пачатку ХХІ стагодзьдзя. Няма нічога больш важнага, чым тое, што робіце вы, — зьвярнуўся А.Лукашук да прысутных, — у краіне, дзе пануе ноч, вы робіце дзень».

Дырэктар Радыё Свабода расказвае пра тое, як узьнік праект «Галасы салідарнасьці», калі вядомыя людзі чыталі прозьвішчы беларускіх палітвязьняў. Ён прадстаўляе ўсіх вядомых людзей, якія ўзялі ўдзел у гэтым праекце, ад Джорджа Буша да Вацлава Гаўла. Прысутныя змаглі пачуць голас абодвух экс-прэзыдэнтаў.

«Ніводзін чалавек з тых, каго мы запрасілі да ўдзелу ў праекце, не адмовіўся, усе імгненна пагаджаліся», — кажа Лукашук.

Укладальніца кнігі Ганна Соўсь адзначыла, што ў кнізе сабраныя гісторыі 48 чалавек, у папярэднім выданьні былі 42 героі. Прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч патрапіў у абодва выданьні.

Чытаць цалкам + фота

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international