Барысаў: зборшчык подпісаў аштрафаваны за правядзенне НС

2011 2011-12-12T14:44:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/narodny_shod_ulyotki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння ў Барысаве адбылося трэцяе паседжанне суду над зборшчыкам подпісаў за правядзенне Народнага сходу Мікалаем Ільюшонкам. На гэты раз яно скончылася вынясеннем рашэння.

Суддзя Барысаўскага раённага суду Аляксандр Шутко вынес рашэнне аб прызначэнні Ільюшонку штрафу ў памеры 15 базавых велічынь (525 тысяч рублёў) за парушэнне заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў. Нагадаем, дэмактывіста затрымалі 21 верасня, калі ён выходзіў з пад'езда шматпавярхоўкі, дзе збіраў подпісы за правядзенне Народнага сходу.

Пасля паседжання суда праваабаронцы спыталі ў суддзі Шутко, ці чытаў ён Закон аб мясцовых сходах. «Я не маю намер адказваць на гэтае пытанне», - заявіў суддзя і пайшоў.

Мікалай Ільюшонак мае намер абскардзіць рашэнне суда ў вышэйшай судовай інстанцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international