Віцебскіх актывістаў судзілі за расцяжку “Свабоду палітвязням!”

2011 2011-12-12T14:03:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/salohin-varanecki.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Затрыманыя ўвечары 11 снежня Уладзіслаў Варанецкі і Іван Салохін атрымалі судовае папярэджанне за тое, што вывесілі на мосце імя Блахіна расцяжку “Свабоду палітвязням!”. Абодва актывісты адзначаюць некарэктныя паводзіны супрацоўнікаў міліцыі падчас затрымання. Мінулую ноч ім давялося правесці ў віцебскім ізалятары часовага ўтрымання пад вартай.

Уладзіслаў Варанецкі распавёў, што затрыманне адбылося ўжо пасля таго, як расцяжка была павешана:

“Да нас пад’ехала звычайная грамадзянская машына, якая перад тым проста на мосце развярнулася на 360 градусаў, каб паехаць у наш бок. Невядомыя людзі ў цывільным адзенні сказалі нам, што яны супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС, але сябе не назвалі. Пакуль везлі ў пастарунак, адзін з гэтых мужчынаў ударыў мяне ў вока, адбіраючы мабільны тэлефон, калі я хацеў паведаміць пра наша затрыманне. А калі ўжо афармлялі на ноч у ізалятар часовага ўтрымання, то прыгразілі, каб мы не ўздумалі скардзіцца на здароўе і патрбваць “хуткую дапамогу”. “Я цябе тады прыдушу”, -- сказаў адзін з супрацоўнікаў”.

У ІЧУ хлопцаў пратрымалі ноч, а потым адвезлі ў Чыгуначны райсуд. Паводле аповяду актывістаў, суддзя Алена Цыганкова не прадаставіла ім часу, каб заключыць дамову з адвакатам на абарону ў судзе – сказала, што “усё адно ў вас на адваката няма грошай”. Ад прапановы выклікаць дзяжурнага адваката хлопцы адмовіліся самі.

Паводле артыкула 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях актывістаў прызналі вінаватымі ў парушэнні парадку правядзення масавых вулічных акцый. З улікам таго, што ў суд яны трапілі ўпершыню, суддзя Алена Цыганкова палічыла магчымам абмежавацца  папярэджаннем.

Фота: Іван Салохін і Уладзіслаў Варанецкі

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international