На рынках Брэста раздавалі праваабарончую літаратуру

2011 2011-12-12T12:06:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maslouski-dzen.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы і актывісты апазіцыйных партый у Міжнародны дзень правоў чалавека распаўсюдзілі ў Брэсце больш за 500 асобнікаў інфармацыйных матэрыялаў, прысвечаных праваабарончай тэматыцы.

 

Тэкст прынятай ААН Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, бюлетэнь “Брэсцкае права”, спэцыяльныя выпускі Беларускага Хельсінкскага камітэта "Як правільна паводзіць сябе з людзьмі ў пагонах” і “Што неабходна памятаць пры ўдзеле у мірнай акцыі” былі раздадзеныя на трох рынках Брэста, размешчаных як у цэнтры горада, так і мікрараёнах.

Як паведаміў прадстаўнік РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" па Брэсцкай вобласці Ігар Маслоўскі, людзі вельмі прыхільна ставіліся да акцыі і цікавіліся інфармацыйнымі матэрыяламі. “Жыхары горада самі падыходзілі да нас і па ўласнай ініцыятыве пачыналі гутарку, падчас якой прыводзілі шмат фактаў, калі парушаюцца не толькі палітычныя, але і грамадзянскія, сацыяльныя, эканамічныя правы асобных грамадзян”, - кажа Ігар Маслоўскі. Паводле яго меркаванняў, праваабарончая тэма з’яўляеца зараз актуальнай нават сярод тых катэгорый насельніцтва, якія раней невельмі цікавіліся падобнымі праблемамі. Таму праваабаронцы збіраюцца часцей ладзіць такія акцыі і інфармаваць грамадскаць пра выпадкі парушэнняў правоў чалавека ў брэсцкім рэгіёне і ў Беларусі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international