Анжалікай Борыс будзе займацца пракуратура

2006 2006-07-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міліцыянтка Натальля Кардаш паведаміла радыё ""Свабода"", што на Анжаліку Борыс напісалі скаргу - маўляў, яна падчас паседжаньняў Рады ""Wspolnoty Polskiej"", якія адбываюцца ў Варшаве, прадстаўляецца як старшыня Саюзу палякаў Беларусі. А ў міліцыі ёсьць зьвесткі, што яе быццам выключылі з шэрагаў арганізацыі СПБ.
Анжаліка Борыс адмовілася адказваць на пытаньні міліцыянткі. Тая ў сваю чаргу заявіла, што справай Анжалікі Борыс будзе займацца пракуратура.
Нагадаем, што ад лета мінулага году ў Беларусі рэальна існуюць два цэнтры Саюзу палякаў: афіцыйны і, так бы мовіць, нелегальны, якога не прызнаюць улады. Прычым, у Польшчы ўсё наадварот - там падтрымліваюць СПБ на чале з Анжалікай Борыс і не прызнаюць Саюзу, якім кіруюць паплечнікі колішняга старшыні арганізацыі Тадэвуша Кручкоўскага на чале зь Юзафам Лучнікам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international