У Маладэчне адзначылі Дзень правоў чалавека пад наглядам міліцыі (фота)

2011 2011-12-12T11:28:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/malad-dzen-2.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нягледзячы на афіцыйную забарону ў правядзенні пікета, маладзечанскі праваабронца Эдуард Баланчук усё ж адзначыў Дзень правоў чалавека. У самым шматлюдным месцы горада, на Цэнтральнай плошчы, Эдуард распавядаў мінакам пра свята і раздаваў тэматычную літаратуру.

Па назіраннях, людзі гэта ўспрымалі добразычліва, выказвалі падзяку, некаторыя казалі, што вельмі паважаюць Эдуарда і такіх як ён.

Мерапрыемства не абыйшлося і без супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Міліцыянты праверылі дакументы і прагледзелі брашуры па правах чалавека, якія раздаваў Эдуард. Відавочна, ніякай крамолы адразу яны не ўгледзелі, таму адыйшлі, каб параіцца з начальствам. Эдуард тым часам раздаў усе матэрыялы і зайшоў у суседнюю кавярню, з акна якой назіраў за міліцыянтамі. Было падобна на тое, што тыя пасля тэлефонных кансультацыяў усё ж вярнуліся за праваабаронцам, таму што доўга хадзілі па плошчы і азіраліся. Але ўсё абыйшлося, праз некаторы час Эдуард спакойна сыйшоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international