Ігар Случак прапануе чыноўнікам зрабіць беларускую мову дамінуючай ва ўстановах

2011 2011-12-12T11:06:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bel_mova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхар Гомеля, ініцыятар кампаніі «Справаводства па-беларуску!» зноў звярнуўся з персанальнымі зваротамі да ўсіх старшынь раённых, гарадскіх і абласных выканаўчых камітэтаў з прапановай больш шырока ўжываць беларускую мову ў справаводстве ва ўстановах і арганізацыях. «Адчуваючы клопат і занепакоенасць развіццём беларускай мовы, дбаючы аб яе найлепшым развіцці і захаванні як галоўнага нацыятворчага элементу, звяртаемся да Вас з мэтай наладзіць найлепшыя сяброўскія і партнёрскія стасункі ў гэтым накірунку. Прапануем Вам у новым 2012 годзе паспрабаваць шляхамі, якія Вы самі вызначыце, зрабіць беларускую мову дамінуючай у вашых установах», - прапанаваў актывіст.

Таксама ён пытае ў чыноўнікаў аб іх меркаванні: якія захады неабходны, каб забяспечыць беларускай мове найлепшыя умовы функцыянавання і развіцця, як зрабіць беларускую мову дамінуючай ў грамадстве і справаводстве? Ігар Случак прапаноўвае прадстаўнікам улады, каб яны далі парады кампаніі «Справаводства па-беларуску!» наконт таго, як найлепш прапагандаваць і развіваць родную мову, у якім накірунку працаваць, каб беларуская мова стала асноўнай у справаводстве.

«Кампанія «Справаводства па-беларуску!» пачыналася са зваротаў да старшынь органаў мясцовага кіравання, таму для іх мы ўжо даволі добра знаёмыя. З некаторымі райвыканкамамі ўжо ўсталяваны даволі добрыя ўзаемаадносіны, нашы ранейшыя прапановы прымаліся да ўвагі. Таму зараз лагічна працягваць гэтыя стасункі», - пракаментаваў ініцыятар кампаніі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international