Баранавіцкія праваабаронцы адзначылі Дзень правоў чалавека (фота)

2011 2011-12-12T11:02:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-dzen-prav-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 снежня баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты адзначылі сусветны Дзень правоў чалавека. Паколькі мітынгі, сходы і пікеты ў Баранавічах сістэматычна забараняюцца, то праваабаронцы і грамадскія актывісты хадзілі па горадзе і раздавалі мінакам тэксты Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Праваабаронца Сяргей Гоўша адзначыў, што 2011 год – адзін з самых цяжкіх не толькі для праваабаронцаў, але і для грамадскіх актывістаў, сяброў палітычных партый і арганізацый.

- За перыяд лета-восені 2011 года праваахоўчыя органы затрымалі 18 актывістаў (Уладзіміра Гундара, Нікіціну Юлію, Зміцера Кузьмянкова, Макарэвіча Рыгора, Бабея Арцёма, Алеся Краўчэню, Арцёма Ластавецкага і інш.) падчас маўклівых акцый, а гарадскія ўлады забаранілі 14 пікетаў. Сяргей Аўчыннікаў, Віктар Цяпін, Віктар Мезяк (двойчы), Анжаліка Камбалава, Віктар Сырыца атрымалі адміністрацыйныя штрафы розных памераў за арганізацыю і ўдзел ў мясцовым сходзе 8 кастрычніка. Актывіст АГП Рыгор Грык атрымаў афіцыйнае папярэджанне пракуратуры. Такой колькасці рэпрэсій супраць актыўнай часткі грамадства даўно не было ў Баранавічах,- паведаміў Сяргей Гоўша.

Падчас інфармацыйнай акцыі 10 снежня затрыманняў не было.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international