Слонімцы змагаюцца супраць высечкі маладога лесу

2011 2011-12-12T10:54:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/slonim-les.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Слонімцы атрымалі пісьмовыя адказы з Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, з Камітэту дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці, са Слонімскага райвыканкама на калектыўныя лісты і звароты ў гэтыя інстанцыі. Прычынай такіх лістоў і зваротаў стала рашэнне Гродзенскага аблвыканкама № 536 ад 29.07.2011г. аб высечцы лесу ў мікрараёне Альбярцін горада Слоніма і надзяленні ўчасткаў для будаўніцтва. Найперш, вядома ж, участкаў для багатых людзей і чыноўнікаў розных узроўняў. Катэджы, напрыклад, там плануюць пабудаваць дырэктар Слонімскага мясакамбіната Вячаслаў Нарута, дырэктар Слонімскага лясгаса Алег Урублеўскі, слонімскі прадпрымальнік Раман Гіль і іншыя вядомыя ў Слоніме асобы. Дарэчы, ужо гэты лес падзелены на ўчасткі і памечаны маладыя дрэвы, якія плануюць высечы. Гэты лес быў пасаджаны 20-25 гадоў таму і лічыцца лесапаркавай тэрыторыяй горада. Таму жыхары Слоніма і звярнуліся па дапамогу.

Але адказы чыноўнікаў іх не вельмі парадавалі. Са Слонімскага райвыканкама за подпісам старшыні райвыканкама Іосіфа Паўлюкевіча паведамілі: “Згодна існуючаму генеральнаму плану г.Слоніма, зацверджанага рашэннем Слонімскага гарадскога Савета дэпутатаў 23.09.1999 г. № 3-З, дадзены зямельны ўчастак вызначаны для перспектыўнага размяшчэння сядзібнай жылой забудовы. Рэалізацыя генеральнага плана горада Слоніма будзе ажыццяўляцца ўзгодна з дзеючым заканадаўствам”.

З Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь за подпісам намесніка міністра Д.Семянкевіча слонімцам паведамілі, што “па інфармацыі Камітэта па архітэктуры і будаўніцтву Гродзенскага аблвыканкама (ліст ад 21.10.2011 № Х-252) у цяперашні час работы па афармленні матэрыялаў выдзялення зямельнага ўчастку для будаўніцтва квартала сядзібнай забудовы “Войкава” спынены да атрымання абгрунтавання Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання аб неабходнасці высечкі лесу на плошчы 1,1637 га”. Гэта падцвердзіў у лісце і першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю па Гродзенскай вобласці А.Садаўнічы: “…У дадзены момант вытворчасць работ на разглядаемай тэрыторыі і афармленне матэрыялаў па выдзяленню зямельных участкаў райвыканкамам спынены…”.

Тым не менш, слонімцы па-ранейшаму працягваюць збіраць подпісы сярод гараджан у абарону маладога слонімскага лесу.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international