ДЗЕНЬ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА – 2011

2011 2011-12-10T13:09:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/englishmastercolourbottomtextblackbgmedium.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лагатып Дня правоў чалавека - 2011

Лагатып Дня правоў чалавека - 2011

2011-ты Арганізацыя Аб'яднаных Нацый называе неардынарным для правоў чалавека годам.   

І гэтая асаблівасць тлумачыцца ў пасланні арганізацыі з нагоды адзначэння 63-яй гадавіны абвяшчэння Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека:  

«Гэты год быў непадобны на іншыя з пункту гледжання абароны правоў чалавека. Ніколі раней праваабарончая дзейнасць не была такой актуальнай і важнай. І, дзякуючы яднальнай і мабілізуючай сіле сацыяльных сетак, у змагароў за правы чалавека ператварыліся самыя звычайныя людзі.

У гэтым годзе мільёны людзей вырашылі: прыйшоў час адстаяць свае правы. Яны выйшлі на вуліцы і запатрабавалі пераменаў. Многія выкарыстоўвалі Інтэрнэт і тэкставыя паведамленні, каб інфармаваць, натхняць, мабілізоўваць сваіх аднадумцаў па адстойванні асноўных правоў чалавека. Сацыяльныя сеткі дапамагалі актывістам арганізоўваць мірныя акцыі пратэсту ў гарадах усяго свету: ад Туніса да Мадрыда, ад Каіра да Нью-Ёрка, нягледзячы на ​​тое, што часам яны сутыкаліся з жорсткім прыгнётам.

Правы чалавека належаць кожнаму з нас у роўнай ступені і звязваюць нас разам як міжнародную супольнасць, якая мае аднолькавыя ідэалы і каштоўнасці. Як міжнародная супольнасць, усе мы адзначаем агульны дзень: Дзень правоў чалавека, 10 снежня, калі мы ўзгадваем, што 63 гады таму была прынята Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека.

У Дзень правоў чалавека 2011 года мы аддаем даніну памяці ўсім праваабаронцам і просім вас прыняць удзел у глабальным руху за правы чалавека».

Нагадаем, 10 снежня ў 1948 годзе Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў была прынята Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. З тых часоў ва ўсім свеце гэты дзень штогод адзначаецца як Дзень правоў чалавека.

Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека - гэта самая важная заява пра правы і свабоды кожнага чалавека. Асноватворны дакумент складаецца з прэамбулы і 30 артыкулаў, у якіх пералічаны шырокае кола асноўных правоў і свабодаў, неад'емна уласцівых усім мужчынам і жанчынам, ва ўсім свеце, без якіх-небудзь адрозненняў.

Праект Дэкларацыі быў падрыхтаваны прадстаўнікамі ўсіх рэгіёнаў і прававых традыцый. З часам сталі лічыць, што яна павінна разглядацца як свайго роду кантракт паміж урадамі краінаў і іх народамі. Дэкларацыя стала таксама асновай для пашырэння праваабарончай інфраструктуры, якой у цяперашні час ахоплены, у прыватнасці, інваліды, карэнныя народы і працоўныя-мігранты.

Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека ўключаная ў Кнігу рэкордаў Гінеса - як дакумент, перакладзены на больш за 380 моў і дыялектаў. Такім чынам, Дэкларацыя з'яўляецца самым перакладзеным і сапраўды, самым «універсальным» дакументам у свеце.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international