Справа ў дачыненьні да лідэра нацболаў Контуша адпраўлена на дапрацоўку

2011 2011-12-09T16:46:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Справа аб адміністрацыйным правапарушэньні па абвінавачваньні ў дробным хуліганстве ў дачыненьні да лідэра аргкамітэта па стварэньні Нацыянал-бальшавіцкай партыі Яўгена Контуша адпраўлена на дапрацоўку.
Як паведаміў Контуш БелаПАН, суд Першамайскага раёна Мінска сёньня прызнаў, што матэрыялы ў дачыненьні да яго не адпавядаюць рэчаіснасьці. ".. Высветлілася, што гэта не я выліваў вядро локшыны на будынак Белтэлерадыёкампаніі. Адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненьні да мяне былі накіраваныя на дапрацоўку ў УУС Першамайскага раёна.  Гэта значыць сведкі з боку міліцыі зманілі", - сказаў ён.

Сведкі - ахоўнікі Уладзіслаў Шамко, Юля Драмлюк.
Контуш заявіў, што будзе скардзіцца ва ўсе магчымыя інстанцыі. “У пракуратуру, у суд, куды заўгодна. Яны забралі мяне раніцай 6 снежня, практычна дзень трымалі ў міліцыі, у выніку суд прызнае мяне фактычна невінаватым", - абураны ён.
 
Яўгена Контуша і яшчэ аднаго актывіста Уладзіслава Лобава затрымалі раніцай 6 снежня ў Мінску. У дачыненні да іх склалі адміністрацыйныя пратаколы за дробнае хуліганства.
Раніцай 3 сьнежня трое невядомых маладых людзей правялі акцыю пратэсту ля будынка Белтэлерадыёкампаніі па вуліцы Макаёнка - яны выплюхнулі на ганак каля цэнтральнага ўваходу ў будынак вядро з локшынай і раскідалі ўлёткі. Ва ўлётках ад імя беларускіх нацыянал-бальшавікоў гаворыцца, што "найпершая задача журналіста - гарантаваць людзям атрыманьне праўдзівай і дакладнай інфармацыі з дапамогай сумленнага адлюстраваньня аб'ектыўнай рэальнасьці".

"На жаль, журналістам і супрацоўнікам Белтэлерадыёкампаніі дадзеныя прынцыпы ніколі не былі знаёмыя. Беларускае тэлебачанне заўсёды славілася адкрыта заказнымі, палітычна ангажаванымі рэпартажамі, якія выклікаюць то смех, то здзіўленне. Няўмелы рэбрэндынг назваў тэлеканалаў не змяніў іх сутнасці. Пасля змены шыльды БТ ўсё так жа і засталося сферычным тэлебачаньнем ў вакууме. Але хопіць! Ешце самі сваю локшыну, мы хочам атрымліваць праўдзівую і сумленную інфармацыю аб аб'ектыўнай рэальнасьці!" - гаворыцца ў звароце да БТ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international