Брэсцкія актывісты судзяцца за свабоду мірных сходаў

2011 2011-12-09T15:54:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lazarenkau-brest.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянцін Лазарэнкаў

Валянцін Лазарэнкаў

Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Свабоднага прафсаюза Беларускага Валянцін Лазарэнкаў разам з іншымі актывістамі СПБ накіраваў скаргу ў абласны суд, спрабуючы давесці, што мясцовы гарвыканкам прымае рашэнні, якія фактычна немагчыма выканаць.

 

Размова ідзе пра рашэнне гарвыканкама, якое тычыцца вызначэння працэдуры правядзення масавых мерапрыемстваў у Брэсце. У прыватнасці, гэтае рашэнне прадугледжвае, што дзеля таго, каб падаць заяўку на правядзенне пікета, мітынга ці іншага масавага мерапрыемства ініцыятары правядзення акцыі мусяць папярэдне заключыць дамову з рознымі інстанцыямі – мясцовым РАУС, “хуткай” медычнай дапамогай і камунальнымі службамі.

 

Аднак, як сцвярджае Валянцін Лазрэнкаў, выканаць гэтае патрабаванне амаль немагчыма, бо няма ўзораў, як трэба складаць такія дамовы. “Больш таго, калі я прыйшоў у адпаведныя інстанцыі, каб заключыць згаданую дамову, мне паведамілі, што не ведаюць, як гэта рабіць, - кажа прафсаюзны актывіст. – Высветлілася, што я быў увогуле першы, хто звярнуўся да іх па гэтым пытанні”.

 

Такім чынам, забараняючы чарговы пікет альбо мітынг са спасылкай пра адсутнасць дамовы на яго правядзення з міліцыяй, установай аховы здароўя і камунальнымі службамі, улады спачатку павінны былі вызначыць механізм заключэння такіх дамоваў. Па словах Валянціна Лазарэнкава, таксама выклікае пытанне, якім чынам у Брэсце рыхтуюцца іншыя масавыя мерапрыемствы, на якія дае дазвол гарвыканкам. “Мы хочам, каб суд разабраўся: ці распаўсюджваецца патрабаванне мець дамовы на арганізатараў усіх акцый, што ладзяцца ў горадзе, альбо гэтая неабходнасць узнікае выключна ў выпадках, калі пікет хочуць правесці прадстаўнікі апазіцыі і актывісты дэмакратычных грамадскіх арганізацый і прафсаюзаў”, - паведаміў старшыня абласнога аддзялення СПБ.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international