Акцыя ў Хоцімску да Дня правоў чалавека

2011 2011-12-09T15:47:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hocimsk-dzen-pravou.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У гарадскім пасёлку Хоцімск, што ў Магілёўскай вобласці, 9 снежня прайшла акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня правоў чалавека. Мясцовыя актывісты кампаніі “Гавары праўду!” на працягу гадзіны раздавалі жыхарам Хоцімска брашуры с тэкстам Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, а таксама спецвыпуск інфармацыйнага бюлютэня магілёўскіх праваабаронцаў “Праваабарончы веснік”, у якім змешчаны тэкст апошняга слова кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна”  на судовым працэсе па яго справе.

“ У цэлым акцыя прайшла нармальна, абыйшлося без усялякіх нечаканасцяў, - распавядае каардынатар  кампаніі “Гавары праўду!” па ўсходняму рэгіёну Магілёўскай вобласці Валерый Каранкевіч. –Улады перашкод не чынілі, магчыма, што і з-за таго, што акцыю мы правялі якраз падчас перапынку на абед. Людзі з цікавасцю бралі інфармацыйныя матэрыялы, былі, праўда, і такія, якія абыходзілі нас бокам. Многія людзі вельмі запалоханыя, асабліва тыя, якія працуюць у бюджэтных установах. Думаю, што ім будзе карысна азнаёміцца з Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека, якую ў свой час распрацоўвала і наша краіна”.

Валерый Каранкевіч адзначыў, што ў бліжэйшы час хоцімскія актывісты “Гавары праўду!” збіраюцца выказаць сваю салідарнасць с палітвязнямі, арганізаваўшы распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў у іх падтрымку.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international