У Салігорску быць Дзедам Марозам можна толькі з дазволу ідэалагічнага аддзелу

2011 2011-12-09T11:39:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzed-maroz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каб павіншаваць салігорскіх дзетак з Калядамі і Новым годам -- патрэбны адмысловы дазвол начальніка раённага аддзелу адукацыі, узгоднены з ідэалагічным кіраўніцтвам райвыканкаму. Аб гэтым мясцовым праваабаронцам паведмілі жыхары гораду, якія вырашылі правесці святочную дабрачыную акцыю.

За дапамогай у сваёй справе салігорскія валанцёры звярнуліся да мясцовых чыноўнікаў:

- Мы вырашылі павіншаваць тых дзетак, чые бацькі не могуць сабе дазволіць выклікаць Дзеда Мароза для віншаванняў. Патэлефанавалі ў аддзел адукацыі, каб яны нам падказалі, да якіх салігорскіх сем’яў лепш схадзіць. Сказалі, што маем адмысловыя святочныя строі ды падарункі і хочам правесці вось такую невялічкую дабрачынную акцыю для сацыяльна неабароненых дзяцей нашага гораду.

Чыноўнікам, аднак, такая філантропія прыйшлася недаспадобы. Дзяліцца інфармацыяй яны не сталі і заявілі, што для навагодніх віншаванняў ад імя Дзеда Мароза і Снягургі патрэбны адмысловы дазвол начальніка аддзела адукацыі ды ідэалагічнага аддзелу выканкаму.

Ініцыятары акцыі гэткі падыход да справы не ўпадабалі і вырашылі заняцца пошукамі самастойна.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international