Баранавічы: чарговая забарона пікету

2011 2011-12-09T11:25:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-makarevich.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкі гарвыканкам забараніў грамадскаму актывісту Рыгору Макарэвічу праводзіць пікет 17 снежня ў старым парку горада. Актывіст хацеў маральна падтрымаць грамадзян, якія апынуліся ў цяжкім эканамічным становішчы. У адказе гарвыканкама № 01-15/866 за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама В.Лазіцкага паведамляецца, што гарвыканкам не дае дазвол на пікет, бо “заява Рыгора Макарэвіча не адпавядае патрабаванням Закона РБ ад 30.12.1997 года “Аб масавых мерапрыемствах” (у рэдакцыі Закона РБ ад 08.11.2011 N 308-З).

Гэта ўжо 14-ты запар пікет, які забараняе Баранавіцкі гарвыканкам. Актывіст мае намер звярнуцца ў пракуратуру са скаргай аб парушэнні яго канстытуцыйных правоў.

 

фота: грамадскі актывіст Рыгор Макарэвіч

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international