Збіццё пенсіянеркі міліцыяй не лічыцца супрацьпраўным

2011 2011-12-09T11:21:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/biaroza-kavalevich-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўская пенсіянерка Галіна Кавалевіч атрымала адказ на сваю скаргу на імя начальніка Брэсцкага абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў. Нагадаем, што незадаволеная адказам начальніка мясцовага Бярозаўскага РАУС жанчына паўтарыла сваю просьбу вышэйстаячаму міліцэйскаму начальству.

Галіна Кавалевіч прасіла даць прававую ацэнку дзеянням афіцэра Бярозаўскага РАУС Якава Самасюка  і канвою аўтазака, які дзяжурыў 13 ліпеня ў 19 гадзін і адказаць, якім чынам пакараны непасрэдныя ўдзельнікі яе збіцця. Аб іх магчымым маральным або матэр’яльным пакаранні казалася следчым Івацэвіцкай пракуратуры ў адпаведнай пастанове.

Кіраўнік абласнога ўпраўлення паўтарыў адказ раённага: у дзеяннях міліцыянтаў не было супрацьпраўных дзеянняў. Ён спаслаўся таксама на рашэнне абласнога і раённага судоў, дзе таксама не ўбачылі ў дзеяннях міліцыі нічога супрацьзаконнага.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international