Шматдзетную маці Тацяну Гацуру "павіншавалі" з днём нараджэньня штрафам

2011 2011-12-09T13:54:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gacura.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тацяна Гацура. Фота Радыё Свабода

Тацяна Гацура. Фота Радыё Свабода

Сёньня ў Менску каля дому асобамі ў цывільным была затрыманая Тацяна Гацура. Затрыманьне адбылося ў 9-20. Яна паспела паведаміць, што яе вязуць у Цэнтральны РУУС.У судзе Цэнтральнага раёна Менска Тацяну Гацуру пакаралі штрафам у памеры 20 базавых велічынь за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Нагадаем, што шматдзетная маці  Тацяна Гацура 6 сьнежня накіравала кіраўніку краіны свой зварот, у якім папрасіла памяняць сьмяротнае пакараньне Дзьмітрыю Канавалаву і Ўладу Кавалёву на пажыцьцёвае зьняволеньне. Каб перадаць зварот Аляксандру Лукашэнку Тацяна Гацура наладзіла пэрформанс. Разам зь дзесяцігадовым і дзевяцігадовым сынамі яна выйшла на вуліцу з плакатам «Спадар прэзідэнт, у мяне чацьвёра дзяцей, хто гарантуе ім права на жыцьцё?»

Сёньня у Тацяны Гацура -- дзень нараджэньня. Ёй споўнілася 31 год.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international