Рада Эўропы заклікае Беларусь зьмякчыць прысуды

2011 2011-12-09T09:03:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Камітэт міністраў Рады Эўропы 8 сьнежня заклікаў Беларусь да ўвядзеньня мараторыя на сьмяротнае пакараньне.

«Рашуча асуджаючы выбух у менскім мэтро 11 красавіка і выказваючы спачуваньне ў сувязі зь вялікай колькасьцю ахвяр і пацярпелых падчас гэтага тэрарыстычнага акту, Камітэт міністраў глыбока шкадуе аб вынясеньні сьмяротных прысудаў Дзьмітрыю Канавалаву і Ўладзіславу Кавалёву, — гаворыцца ў заяве Камітэту. — Сьмерць яшчэ двух людзей не дапаможа ўсталяваць справядлівасьць».

Камітэт міністраў заклікае ўлады Беларусі «зьмякчыць вынесеныя прысуды і паўтарае свой ​​заклік да ўвядзеньня афіцыйнага мараторыя на сьмяротнае пакараньне з мэтай яго наступнай поўнай адмены».

«Стварэньне ў Эўропе зоны, дзе забароненае сьмяротнае пакараньне, служыць магутным укладам у намаганьні, што прымаюцца ААН у гэтай галіне на сусьветным узроўні», — гаворыцца ў заяве.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international