viasna on patreon

Алесь Бяляцкі перадае ўсім словы падзякі і кажа: “Ня бойцеся!”

2011 2011-12-08T23:11:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-victory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Ад асуджанага да чатырох з паловаў гадоў пазбаўлення волі Алеся Бяляцкага прыйшоў ліст, напісаны праваабаронцам 30 лістапада ўжо пасля вынясення прысуду, але яшчэ да пераводу з турмы на Валадарскага ў Жодзіна. Пасля судовага працэсу ён паціху пачаў вяртацца да сваіх звычыйных заняткаў – ангельскай мовы, чытання і адпісвання на лісты, якіх без адказу накапілася даволі шмат. Пачувае сябе палівязень даволі спакойна, чаго моцна жадае і ўсім сваім калегам. Алесь упэўнены, што той бруд, які вылілі на яго афіцыйныя СМІ, сплыў і не запэцкаў яго, а вось магутная падтрымка розных знаёмых і незнаёмых людзей моцна падтрымлівала: “Такое адчуванне, што гэты суд быў патрэбны, каб спраўдзіць і праверыць – ці тое мы рабілі ўсе гэтыя 15 гадоў. А на 10 снежня мне для ўсіх хочацца паўтарыць, для ўсіх: “Ня бойцеся!” Гэта тое, што сказаў у 80-я папа Ян Павал ІІ, калі прыехаў у камуністычную Польшчу. Больш ён нічога тады не сказаў, але і гэтага хапіла”. Таксама Алесь Бяляцкі піша, што рыхтуецца да этапу, а паколькі Беларусь маленькая краіна, то далёка не ўвязуць. Палітвязень шле ўсім прыхільнікам гарачае прывітанне і падзяку. “У мяне такое адчуванне, асабліва пасля таго, як на судзе шмат каго пабачыў, што я ўвесь гэты час быў з вамі…”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства