Перад Днём правоў чалавека – у госці да Паўла Севярынца

2011 2011-12-08T20:56:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudsevirynus-halip-marcalieu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cудовы працэс па крымінальнай справе П.Севярынца, С.Марцалева, І.Халіп

Cудовы працэс па крымінальнай справе П.Севярынца, С.Марцалева, І.Халіп

Перад Міжнародным днём правоў чалавека група рэгіянальных палітыкаў з Бярозы і Кобрына наведала палітзняволенага Паўла Севярынца. Прыехаўшыя сустрэліся з Паўлам у альтанцы і правялі з ім разам больш гадзіны. Падчас размовы, па словах гасцей палітвязня, нярэдка гучаў смех, бо аказалася, што Павел – добры расказчык анекдотаў. Як заўсёды, ён частаваў прыехаўшых гарбатай, а госці да гарбаты прывезлі пачастункі.

Павел Севярынец выказа вялікую ўдзячнасць не толькі тым, хто прыехаў менавіта ў гэты дзень, а наогул усім беларускім людзям, якія не забываюцца і наведваюць яго. Па ягоных словах, гэта добры прыклад падтрымкі і салідарнасці, які бачаць 100 насельнікаў спецкамендатуры і міліцыянты. І што таксама немалаважна ва ўмовах абмежавання волі – прадуктаў госці прывозяць столькі, каб Павел мог падзяліцца і з іншымі.

Асуджаны на 3 гады “хіміі” Павел Севярынец адбывае пакаранне ў спецкамендатуры вёскі Куплін Пружанскага раёну.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international