У Магілёве Ірыну Трыгубаву будуць судзіць за наклееную ўлётку

2011 2011-12-08T18:18:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/magil-palit-2.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд прызначаны на 14 снежня.

Актывістка Свабоднага прафсаюзу металістаў Ірына Трыгубава была затрымана каля трох тыдняў таму каля пад’езда аднаго з дамоў у мікрараёне Юбілейны.

“Я раскідвала ўлёткі аб палітвязнях “За нашу і вашу свабоду”! У адным з пад’ездаў я толькі наклеіла ўлётку, як ззаду да мяне падыйшоў незнаёмы чалавек, схапіў мяне і па тэлефоне некаму паведаміў, што ён мяне затрымаў”, - расказвае Ірына Трыгубава.

Пасля гэтага чалавек у цывільным даставіў жанчыну ў бліжэйшы пастарунак міліцыі, дзе на яе быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

“У пастарунку ў мяне канфіскавалі застаўшыяся 30 улётак і клей”, - гаворыць Ірына Трыгубава.

Пасля з актывісткай сустракаўся ўчастковы міліцыянт Загорскі, які пытаў яе, ці жадае яна прысутнічаць на працэсе. Акрамя гэтага ён паведаміў, што жанчыну затрымліваў супрацоўнік КДБ.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international