Барысаў: рашэнне па справе зборшчыка подпісаў за НС адклалі на пяць дзён

2011 2011-12-08T17:06:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/narodny_shod_ulyotki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора адбылося другое паседжанне суду над зборшчыкам подпісаў за правядзенне Народнага сходу Мікалаем Ільюшонкам. Рашэнне суддзя Аляксандр Шутко абвесціць толькі ў панядзелак, 12 снежня.

Мікалая Ільюшонка затрымалі 21 верасня падчас збору подпісаў за правядзенне Народнага сходу, тры гадзіны пратрымалі ў міліцыі, зрабілі агляды яго аўтамабіля і кватэры. На першым паседжанні суда, які адбыўся ў кастрычніку, сведкі - жыхары дома, дзе збіраліся подпісы - далі паказанні, на падставе якіх асудзіць Ільюшонка не атрымлівалася. На гэты раз у якасці сведак выступілі міліцыянты, якія затрымлівалі зборшчыка подпісаў - С.С. Мажароўскі і А.С. Калеснік. Была дапытаная і яшчэ адна жыхарка дома. Сведкі давалі супярэчлівыя паказанні, блыталіся. Пасля апытання сведак суддзя Барысаўскага раённага суду Аляксандр Шутко абвясціў, што абвяшчэнне рашэння пераносіць на панядзелак, 12 снежня.

«Мне ўжо так надакучыла гэтая судовая цягамоціна, - распавядае Мікалай Ільюшонак. - Але я пайду да канца. Для мяне вельмі важна высвятліць - вінаваты я ці не. Хай суддзя скажа».

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international