Бялыніцкі БРСМ не спраўляецца з прафілактыкай падлеткавай злачыннасці

2011 2011-12-08T16:08:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/draka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці  ў 2011 годзе значна вырас узровень падлеткавай злачыннасці. Калі за дзевяць месяцаў мінулага 2010 года з удзелам непаўнагадовых былі здзейснены тры злачынствы, то за адпаведны перыяд бягучага 2011 года іх здзейснена ўжо адзінаццаць. Прычым шэсць з іх запісалі на свой рахунак навучэнцы бялыніцкага Прафесійнага ліцэя № 17. Сумную статыстыку прадставіў у матэрыяле, змешчаным у раённай газеце “Зара над Друццю”,  першы намеснік начальніка Бялыніцкага РАУС Дзмітрый Паўловіч.

Значна больш зафіксафана і адміністрацыйных правапарушэнняў, здзейсненых падлеткамі, супрацоўнікі РАУС склалі на іх у студзені-верасні 2011 года аж 110 пратаколаў. За п’янства да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 19 дзяцей, за дробнае хуліганства – 7, за прыцягненне да ўжывання алкагольных напояў – 19 чалавек.

Пастаянна павялічваецца і колькасць падлеткаў, якія ставяцца на ўлік да ўрача-нарколага. Зараз на ўліку ў нарколага ў Бялыніцкім раёне знаходзяцца 22 падлеткі, з якіх 10 з’яўляюцца навучэнцамі прафесійнага ліцэя № 17.

Можна адзначыць, што супрацоўнікі Бялыніцкага РАУС недапрацоўваюць у пытаннях прафілактыкі падлеткавай злачыннасці, бо сярод тых непаўнагадовых, якія здзейснілі злачынствы ў гэтым годзе, два падлеткі знаходзіліся на прафілактычным уліку ў інспекцыі па справах непаўнагадовых Бялыніцкага РАУС.

Зусім незразумела, чаму не займаюцца пытаннямі прафілактыкі адміністрацыйных правапарушэнняў і папярэджання палеткавай злачыннасці актывісты мясцовага БРСМ. Нагадаем, што  ў Магілёўскай вобласці за кожным падлеткам, які знаходзіцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўнагадовых, замацаваныя здатныя паўплываць на яго паводзіны члены ГА “БРСМ”. Штосьці не вельмі добра ўплываюць на “цяжкіх” падлеткаў актывісты гэтай моладзевай арганізацыі, фінансуемай за кошт дзяржаўнага бюджэта, калі ўзровень падлеткавай злачыннасці ў Бялыніцкім раёне вырастае ў некалькі разоў…

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international