Магілёўскі абласны суд не задаволіў скаргу арганізатара Народнага сходу ў Бабруйску

2011 2011-12-08T15:09:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smirnova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра бабруйскай партыйнай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Галіна Смірнова дамагалася адмены пастановы суда Бабруйскага раёна, аднак суддзя Уладзімір Навітанюк не знайшоў нагоды для адмены гэтага рашэння.

Галіна Смірнова адзначае, што рашэнне абласнога суда было чаканым.

“Падчас свайго выступу я пастаянна прыцягвала ўвагу суду, каб ён падчас працэсу ў першую чаргу кіраваўся Канстытуцыяй і Міжнароднымі прававымі пактамі і пагадненнямі, а таксама прэзумцыяй невінаватасці. Пры вынясенні ж пастановы я заклікала, каб суддзя адпавядаў клятве суддзі, у якой сказана, што суддзя агульнага альбо гаспадарчага суда прыносіць прысягу наступнага зместу: Я, уступаючы на пасаду суддзі, урачыста клянуся перад народам Рэспублікі Беларусь сумленна выконваць свае абавязкі, здзяйсняць правасуддзе, падпарадкоўваючыся толькі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, быць непрадузятым і справядлівым, як наказвае мне доўг суддзі”, - гаворыць жанчына.

“Калі б суддзя адмяніў пастанову раённага суда, то гэта было б цудам, аднак гэтага не адбылося. Суддзя нават не выходзіў у дарадчы пакой, а адразу зачытаў рашэнне. Ён спачатку не захацеў слухаць дапаўненне да скаргі, аднак мы яго гэта вымусілі зрабіць. Тым не менш, гэта ніяк не паўплывала на вынесенае рашэнне”, - гаворыць Галіна Смірнова.

Жанчына адзначае, што будзе абскарджваць рашэнне Магілёўскага абласнога суда ў яго старшыні. Калі гэта не дасць ніякага выніку, то Галіна Смірнова мае намер пісаць скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Праваабаронца Барыс Бухель кажа, што суд быў падобны на спектакль, дзе вырак ужо быў загадзя гатовым.

“Калі суддзя скончыў працэс, я яму сказаў: “Хто бы сумняваўся, што вырак будзе такім?”, на што суддзя са шкадаваннем адказаў, што судовы працэс ужо скончыўся, з намёкам на тое, што калі б я гэта сказаў падчас судовага пасяджэння, то ён бы мог мяне прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці. Падчас пасяджэння я ўжо атрымаў адно папярэджанне і ён толькі чакаў магчымасці выклікаць нарад міліцыі ў суд і скласці на мяне пратакол за парушэнне парадку ў суддзе, аб чым ён мяне папярэдзіў”, - гаворыць Барыс Бухель.

Нагадаем, што Галіна Смірнова 11 лістапада была асуджана судом Бабруйскага раёна на пяць сутак адміністрацыйнага арышту за арганізацыю Народнага схода ў Бабруйску 8 кастрычніка.

 

Фота: сайт "Бабруйскага кур'ера"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international