Акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю ў ЗША

2006 2006-07-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па інфармацыі радыё «Свабода», у нядзелю, 16 ліпеня, сябры "Беларускай ініцыятывы" ў штаце Мінесота пратэставалі супраць палітычна матываваных арыштаў дэмакратычных актывістаў. Удзельнікі акцыі падкрэсьлілі, што асабліва цяпер, калі былы кандыдат на пасаду прэзідэнта Аляксандар Казулін быў несправядліва асуджаны на пяць з паловай гадоў зьняволеньня, а актывісты "Партнёрства" знаходзяцца ў чаканьні закрытага судовага працэсу, вялізнае значэньне для беларускага дэмакратычнага руху мае падтрымка з боку міжнароднай супольнасьці.
17 ліпеня прайшла ўжо традыцыйная акцыя пратэсту ў Вашынгтоне. Каля дваццаці чалавек сабраліся ў панядзелак ля беларускай амбасады са сьцягамі і транспарантамі  падчас акцыі яны раздавалі ўлёткі з інфармацыяй пра лёс палітычных зьняволеных і рэпрэсіі супраць грамадзкіх актывістаў. Як і ў мінулыя разы, ніхто з супрацоўнікаў амбасады да пікетоўцаў не выходзіў, а вось вашынгтонцы выказвалі надзвычайную зацікаўленасьць і падтрымку. У акцыі ўзялі ўдзел беларускія і амэрыканскія студэнты, актывісты разнастайных грамадзкіх арганізацыяў і ініцыятываў, а таксама прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international