Беларускія вернікі супраць смерці Канавалава і Кавалёва

2011 2011-12-08T09:55:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Каля двух дзясяткаў вернікаў, якія праводзяць штодзённыя малітвы ля Чырвонага касьцёла, звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з нагоды вынясення смяротнага пакарання Канавалаву і Кавалёву і галадоўкі Святланы Чорнай. Прыводзім поўны тэкст адкрытага ліста: 

«Мы вернікі розных канфесій, удзельнікі штодзеннай малітвы за палітзняволеных (Ініцыятыва “Нельга забыць”) далучаемся да Зварота Святланы Чорнай, якая з 30 лістапада 2011 трымае галадоўку ў знак пратэсту супраць смяротнага пакарання  Канавалава і Кавалева, выказваем  ей сваю падтрымку.

Мы звяртаемся да ўсіх партый, арганізацый, рухаў, да ўсіх неабыякавых людзей нашай краіны з прапановай падтрымаць гэты пачын мужнай, самаахвярнай жанчыны – далучыцца да яе Зварота , быць салідарнымі і разам прадухіліць  акт расправы над Кавалевым і Канавалавым, зрабіць усе магчымае дзеля адмены смяротнага пакарання ў Беларусі!

Мы звяртаемся да Вас, спадар Лукашэнкаі і заяўляем свой пратэст супраць смяротнага пакарання Канавалаву і Кавалеву, бо лічым, што абвінавачанне не змагло належным чынам даказаць іх віну. Мы з жахам думаем, што калі зараз кожны з нас, і Вы, спадар Лукашэнка, не зробіце усяго, што ад нас залежыць, тады  колькасць ахвяраў красавіцкага тэракту можа павялічыцца яшчэ на два чалавекі, і мы ўсе будзем павінны ў гэтым злачынстве. Калі есць хоць адное падазрэнне, што будзе пралітая кроў нявінных людзей, гэта трэба прадухіліць, бо гэтая кроў ляжа цяжкім грэхам на  нас  усіх!  Мы спадзяемся, што  крык душы Святланы Чорнай, якая не пабаялася ахвяраваць сабой дзеля справядлівасці,  думкі і пачуцці вернікаў будуць пачуты Вамі, і Вы, як чалавек, які трымае ўладу ў нашай краіне,як хрысціянін, ўвядзеце Мараторый на смяротнае пакаранне ў  Беларусі!»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international