Мараканская арганізацыя па правах чалавека заклікае Лукашэнку вызваліць Бяляцкага

2011 2011-12-07T17:25:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-new.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cтаршыня Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі

Cтаршыня Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі

Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь,
Аляксандру Лукашэнку,



Ваша высокасць,

Ад імя Мараканскай арганізацыі па правах чалавека (МАПЧ), я заклікаю вас неадкладна вызваліць Алеся Бяляцкага, віцэ-прэзідэнта FIDH і старшыню беларускага праваабарончага цэнтра "Вясна", які несправядліва асуджаны да чатырох з паловай гадоў калоніі строгага рэжыму, выплаты штрафу й канфіскацыі маёмасці, у тым ліку офіса Вясны і ўласнасці, набытай ім разам з членамі ягонай сям'і.

Як Прэзідэнт Вясны і віцэ-прэзідэнт FIDH, сп. Бяляцкі заўсёды падтрымліваў найбольш поўную празрыстасць ва ўсёй сваёй дзейнасці, і няма сумневаў, што сукупнасць абвінавачванняў супраць яго павінна быць знятая.

Слабая доказная база абвінавачвання, часта недатычная да тэмы, а таксама ўдзел КДБ у гэтай справе з'яўляюцца прыкметай непрымальнай палітычнай матывацыі, якая заслугоўвае асуджэння і адлюстроўвае скіраванасць цяперашняга рэжыму на ўціск праваабаронцаў, журналістаў і адвакатаў. Мая арганізацыя таксама асабліва устрывожаная рэакцыяй дзяржаўных СМІ, якія няславілі сп. Бяляцкага, абвяшчаючы яго ворагам народа.

У цяперашні час сп. Бяляцкі незаконна ўтрымліваецца пад вартай з 4 жніўня 2011 года і я заклікаю вас да яго неадкладнага вызвалення, а таксама скасавання ўсіх прад'яўленых яму абвінавачванняў. Мы спадзяемся, што Ваша высокасць разгледзіць нашыя патрабаванні ў самыя кароткія тэрміны і пакладзе канец кампаніі яго ачарнення ў сродках масавай інфармацыі.

Аміна Боянач,
Прэзідэнт Мараканскай арганізацыі па правах чалавека
і віцэ-Прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека (FIDH)

Organisation Marocaine Des Droits Humains (OMDH)
8, rue Ouargha Résidence Volubilis, Appartement 1
Agdal Rabat, Maroc
Tel: (212)-37-77-00-60
Fax:(212)-37-77-46-15
E-mail: contact@omdh.org,contact_omdh@yahoo.fr
Site Web : www.omdh.org

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international