Брэсцкія ўлады забаранілі мітынг у Міжнародны дзень правоў чалавека

2011 2011-12-07T15:29:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mihnuk-zinaida.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла Зінаіда Міхнюк, якая накіроўвала ў мясцовы гарвывканкам заяўку на гэтае мерапрыемства, увечары 6 снежня яна атрымала па пошце адказ, дзе гаворыцца, што ладзіць мітынг у парку воінаў-інтэрнацыяналістаў у вызначаны час забаронена, бо ў гэты дзень там будуць адбывацца “траурныя мерапрыемствы” з удзелам дэлегацыі з Ніжагародскай вобласці Расіі.

“Што гэта за траурныя мерапрыемствы -- у лісце не гаворыцца, - кажа Зінаіда Міхнюк. – Але час іх правядзення пазначаны з 10.30 да 11 гадзін, а мітынг планаваўся з 13 да 15 гадзін. Атрымліваецца, што адно другому не перашкаджала б, але ўлады вырашылі па-іншаму. Паколькі мітынг забаронены, мы збіраемся прысці ў парк, каб далучыцца да траурных мерапрыемстваў, пра якія ўзгадвае гарвыканкам”.

Цікава, што яшчэ напрэдадні атрымання адказу ад гарадскіх уладаў наконт правядзення мітынгу Зінаіду Міхнюк выклікалі ў пракуратуру Брэсцкай вобласці і абвесцілі афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння закона. Нагодай для гэтага стала інфармацыя, размешчаная на некаторых інтэрнэт-старонках, пра маючае адбыцца 10 снежня мерапрыемства ў рамках Народнага сходу, заяўнікам якога выступае Міхнюк. У пракуратуры лічаць, што яна не мела права інфармаваць пра гэтую падзею сродкі масавай інфармацыі (у тым ліку і праз Інтэрнэт), узгадваючы месца, дату і час правядзення мерапраемства, бо гарвыканкам свайго дазволу не даваў. Пры атрыманні папярэджання Зінаіда Міхнюк напісала на ім, што не згодная з гэтым дакументам.

“Журналістам я распавядала, што падала заяўку на мітынг, а не рабіла абвестку пра мерапрыемства, - тлумачыць жанчына. – А ўвогуле вельмі дзіўна: на той час, калі мяне выклікалі ў пракуратуру, каб папярэдзіць (5 снежня), я асабіста яшчэ не мела рашэння гарвыканкаму пра забарону мітынгу. А вось пракуратура пра гэта чамусьці ўжо ведала”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international