30 тысяч іспанцаў выступілі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

2011 2011-12-07T10:23:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Яны патрабуюць адмяніць смяротнае пакаранне Канавалаву і Кавалёву і пачаць новае расследаванне.

Кампанія Любові Кавалёвай, маці аднаго з асуджаных па справе аб выбуху ў мінскім метро, сабрала больш за 30 тысяч подпісаў на папулярным іспанскім сайце Actuable.es. 

Гэта ўжо другая міжнародная кампанія Любові Кавалёвай. Сваю першую петыцыю яна пачала сумесна з Change.org з патрабаваннем не адпраўляць яе сына на смяротнае пакаранне. За пару дзён яе кампанія сабрала больш за 17 тысяч подпісаў з больш, чым 15 краін свету. Яе таксама падтрымалі міжнародныя праваабарончыя арганізацыі і нават пацярпелыя ад тэракту, якія сцвярджаюць, што справядлівасць судовага працэсу выклікае сур'ёзныя сумневы. 

Нагадаем, што Уладзіслава Кавалёва разам з Дзмітрыем Канавалавым 30 лістапада суд прыгаварыў да смяротнага пакарання. Іх прызналі вінаватымі ў арганізацыі тэракта ў мінскім метро і шэрагу іншых эпізодаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international