Анжаліка Камбалава напісала скаргу начальніку глыбокскай калоніі

2011 2011-12-06T23:32:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kambalava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анжаліка Камбалава

Анжаліка Камбалава

Старшыня баранавіцкай гарадской арганізацыі АГП Анжаліка Камбалава напісала скаргу начальніку калоніі № 13 г. Глыбокае, бо абураная тым, што там не прынялі яе пасылку для палітвязня Зміцера Дашкевіча.

У скарзе актывістка запыталася ў начальніка калоніі, «дзе, у якім законе, артыкуле, правілах распарадку гэта напісана, і хто, дзеля чаго і ў якім годзе іх прымаў, ці не пераблытаў чыноўнік сучасны закон з сярэднявечным статутам».

Спн. Камбалава ўпэўнена ў тым, што такія драконаўскія турэмныя законы не прадухіляюць, а памнажаюць нянавісць людзей і яны выходзяць на волю яшчэ больш злымі, больш жорсткімі, больш суровымі, перакананымі ў варожасці свету. Супраць каго павернецца гэтая варожасць? Ці не зашмат нянавісці вакол нас? Ці ёсьць неабходнасць яе памнажаць? Актывістка патрабуе адказу на свае пытанні. «Нават калі і існуе такая дзікунская забарона, то Вы першы павінны змагацца супраць гэтага», - піша яна начальніку калоніі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international