Судзьдзя Заводзкага раённага суду Менску Алег Зямцоў не задаволіў скаргу адвакатаў Аляксандра Казуліна

2006 2006-07-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па інфармацыі Радыё "Свабода", абаронцы былога кандыдата на прэзыдэнта дамагаліся адмены пастановы пракуратуры, якая не завяла крымінальную справу на супрацоўнікаў "Алмазу", якія арыштоўвалі й канваявалі Аляксандра Казуліна 25 сакавіка. Паводле адвакатаў, алмазаўцы абражалі Казуліна й нанесьлі яму траўмы рук кайданкамі".

Гэта ўжо другая спроба абаронцаў Аляксандра Казуліна аспрэчыць рашэньні пракуратуры адносна дзеяньняў міліцыянтаў супраць былога кандыдата на прэзідэнта. Першая скарга, у суд Маскоўскага раёну Менску, таксама была адхіленая. Цяпер адвакаты Казуліна зьбіраюцца зьвярнуцца са скаргамі на пракуратуру ў Менскі гарсуд.

Таксама рыхтуецца скарга на прысуд, які быў вынесены Аляксандру Казуліну 13 ліпеня. Палітыка асудзілі на пяць з паловай гадоў зьняволеньня. Чакаецца, што сёньня, 18 ліпеня, з Аляксандрам Казуліным у сьледчым ізалятары сустрэнецца ягоны адвакат Ігар Рынкевіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international