Журналіст 'Комсомольской правды' Алег Улевіч працягвае адстойваць свае правы

2006 2006-07-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракуратура Менску адмяніла пастанову аб прыпыненьні папярэдняга расследаваньня зьбіцьця журналіста "Комсомольской правды в Беларуси" Алега Улевіча. Як вынікае зь ліста начальніка па нагляду за дазнаньнем пракуратуры Менску А.Бычкова, тэкст якога паступіў у прэс-цэнтр Хартыі97, зроблена гэта "ў сувязі з непаўнатой правядзеньня расследаваньня і неабходнасьці правядзеньня дадатковых следча-аператыўных мерапрыемстваў". Крымінальная справа аб зьбіцьці журналіста накіраваная ва ўпраўленьне дазнаньня папярэдняга расследаваньня ГУУС Мінгарвыканкама.
Нагадаем, інцыдэнт з А.Улевічам адбыўся 2 сакавіка каля Кастычніцкага РУУС Менску, куды быў дастаўлены кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, затрыманы ў гэты дзень пры спробе зарэгістравацца ў якасьці дэлегату Ўсебеларускага народнага сходу.
Па словах журналіста, удар у твар быў нанесены яму ў той момант, калі ён здымаў працэс затрыманьня прыхільнікаў А.Казуліна, якія сабраліся калі РУУС. "Мне нанесьлі ўдар у твар, пасьля зацягнулі ў аўтобус разам зь іншымі, дзе яшчэ пару разоў ударылі па нырках. Усе гэтыя дзеяньні рабіліся асобамі ў цывільным,"  удакладніў А.Улевіч.
МУС Беларусі праводзіла праверку інфармацыі аб дачыненьні кагосьці з супрацоўнікаў праваахоўных органаў да зьбіцьця журналіста, была ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 1 артыкуле 149 "Наўмыснае прычыненьне цяжкага цялеснага пашкоджаньня" КК Беларусі. Аднак ніхто так і ня быў прыцягнуты да адказнасьці. Галоўнае ўпраўленьне папярэдняга расследаваньня ГУУС Мінгарвыканкама прыпыніла крымінальную справу аб зьбіцьці журналіста.
Журналіст "Комсомольской правды в Беларуси" Алег Улевіч абскардзіў рашэньне ГУПР ГУУС Мінгарвыканкама. У заяве на імя пракурора Менску Мікалая Куліка ён зазначыў: "Згодна з паведамленьнем, якое я атрымаў з упраўленьня дазнаньня папярэдняга расследаваньня ГУУС Мінгарвыканкама, расследаваньне спыненае "ў сувязі з невызначэньнем асобы, якая належыць да прыцягненьня ў якасьці таго, хто абвінавачваецца". Хачу зазначыць, што сьведкамі інцыдэнту былі каля 30 супрацоўнікаў міліцыі. Трое зь іх вялі аператыўную здымку на відэёкамеры. Побач таксама знаходзілася каля 20 грамадзянаў. На маю думку, сьледства не вычарпала ўсіх магчымасьцяў у выяўленьні вінаватых і прыцягненьні хуліганаў да адказнасьці".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international