Берасьце: пракуратура папярэдзіла Зінаіду Міхнюк

2011 2011-12-06T15:30:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Кіраўніцы берасьцейскага аддзяленьня прафсаюзу РЭП Зінаідзе Міхнюк вынесена афіцыйнае папярэджаньне пракуратурай за заплянаваны на 10 сьнежня мітынг.

Зінаіда Міхнюк кажа, што пракурор Натальля Селех вынесла гэтае папярэджаньне на падставе таго, што на сайтах «Радыё Свабоды» і «Радыё Рацыі» паведамлялася аб тым, што прафсаюзная лідарка плянуе мітынг:

«Быццам бы, пакуль няма дазволу на мітынг, нельга апавяшчаць. Дык я ж і не апавяшчала, СМІ паведамілі толькі, што я падала заяўку ў гарвыканкам на правядзеньне мітынгу. Які ж гэта прызыў на мітынг?»

Прафсаюзная лідарка кажа, што папярэджаньне яе не напужала:

«Калі я не атрымала яшчэ ніякага адказу з гарвыканкаму, то чаго мяне выклікае пракуратура, чаго папярэджвае? Гэтым папярэджаньнем яны мяне не запалохаюць і не прымусяць замаўчаць. Гэтым яны толькі паказваюць каму служыць пракуратура, якім законам. З гэтага калісьці яшчэ будуць сьмяяцца нашыя нашчадкі.»

Зінаіда Міхнюк падала заяўку ў гарвыканкам на правядзеньне мітынгу ў парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў. Мітынг прымеркаваны да міжнароднага Дня правоў чалавека 10 сьнежня. Падчас мітынгу мяркуецца азнаёміць берасьцейцаў з адказамі ўладаў на рэзалюцыю Народнага сходу, які прайшоў 8 кастрычніка.

Аднак адказу на сваю заяўку спадарыня Міхнюк не атрымала:

«Адказ я павінна была атрымаць да 5-га сьнежня, за пяць дзён да мітынгу. Я ўчора ўважліва вывучала сваю паштовую скрыню, але нічога там не знайшла. Яны дадуць, можа, адказ 9-га, напярэдадні мітынгу, і тады паспрабуй зьбяры людзей, апавясьці іх за ноч...»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international