Маладафронтаўцы просяць Пуціна пакаяцца

2006 2006-07-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэс-служба Хартыя97 паведаміла, што расьцяжка з лозунгам «Пуцін, пакайся!» зьявілася ўчора, 17 ліпеня, на адным з мастоў Менску. Палотнішча правісела некалькі гадзінаў і было добра бачна шматлікім кіроўцам машынаў, якія праязджалі побач.
Як адзначыў адзін з маладафронтаўцаў, гэтай акцыяй "Малады Фронт" хоча зьвярнуць увагу грамадзтва на злачынныя дзеяньні імперскай Расеі й асабіста шавіністычныя паводзіны спадара Пуціна.
"Нагадаем, што былы супрацоўнік КДБ, кіраўнік Расеі Уладзімі Пуцін неаднаразова выказваў свае шавіністычныя ідэі ў бок нашае дзяржавы. І апошняе стаўленьне да беларусаў улада Расеі выказала 19 сакавіка 2006 г, падтрымаўшы злачынны рэжым на Беларусі», -- сказаў маладафронтавец.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international