Пасылку Зміцеру Дашкевічу вярнулі назад

2011 2011-12-06T11:35:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kambalava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анжаліка Камбалава

Анжаліка Камбалава

Грамадская актывістка, старшыня Баранавіцкай гарадской суполкі АГП Анжэла Камбалава вядзе ліставанне з многімі палітычнымі зняволенымі, асуджанымі за падзеі 19 снежня 2010 года ў Менску.

21 лістапада яна адправіла пасылку Зміцеру Дашкевічу ў папраўчую калонію № 13, г. Глыбокае, Віцебскай вобласці. Але праз 8 дзён Анжэла Камбалава атрымала з пошты пісьмовае паведамленне.

У дакуменце было пазначана, што яна не з’яўляецца сваячкай Зміцеру Дашкевічу, таму пасылку вярнулі назад. Намесніца загадчыцы паштовага аддзялення № 10 Алена Тысевіч не змагла адказаць на пытанне, чаму раней такія пасылкі даходзілі ў турмы, а цяпер – не?

Тым не менш, Анжэла Камбалава не губляе надзеі і шукае іншыя магчымасці падтрымкі палітычных зняволеных.

Паштовы дакумент на імя А.Камбалавай

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international