Навошта КДБ гітара?

2011 2011-12-06T11:22:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/simbirou-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Сімбіроў

Ігар Сімбіроў

Прайшоў амаль год пасля сумна вядомых падзей на Плошчы 19 снежня 2010 года ў Мінску, а грамадскі актывіст з Асіповічаў Ігар Сімбіроў ніяк не можа вярнуць сваю гітару, якая дагэтуль знаходзіцца ў супрацоўнікаў КДБ разам з асабістымі дзённікамі і нэтбукам. Суды па крымінальнай справе аб “масавых беспарадках” даўно скончыліся, таму  для якіх мэтаў супрацоўнікам КДБ зараз патрэбны асабістыя рэчы Сімбірова, можна толькі здагадвацца.

“Я асабіста звяртаўся ў самыя розныя ўпраўленні і аддзелы КДБ і міліцыі, пісаў скаргі, а выніку да гэтай пары ніякага, - кажа Ігар Сімбіроў. – Здолеў толькі высветліць, што мае рэчы знаходзяцца ва ўпраўленні КДБ па Мінску і Мінскай вобласці. Тэлефаную туды кожны тыдзень і заўсёды атрымліваю стандартны адказ : чакайце, вашыя рэчы будуць вернутыя, мы ўсё робім па закону і г.д. Абсалютна не разумею, навошта КДБ гітара, дзённікі з чарнавікамі маіх песен, ды таксама і нэтбук, бо, акрамя запісаў маіх выступаў на канцэртах, там больш нічога няма. Я музыкант, і гэтыя рэчы мне неабходны ўвесь час”.

Падчас падзей 19 снежня 2010 года Ігар Сімбіроў ішоў у калоне прыхільнікаў Уладзіміра Някляева, на якую напалі “невядомыя асобы” ў чорным . У ноч з 19 на 20 снежня 2010 года яго затрымалі ў Мінску. Паводле рашэння суда Ігар Сімбіроў адседзеў 15 сутак у жодзінскай турме за ўдзел у падзеях на Плошчы. Падчас яго знаходжання пад адміністратыўным арыштам супрацоўнікі праваахоўных органаў правялі ператрус у кватэры, якую ён здымаў у Мінску.  Тады і забралі згаданыя рэчы.

Ігар Сімбіроў лічыць, што супрацоўнікі КДБ, не вяртаючы рэчы, проста хочуць паказаць, “хто ў хаце гаспадар”:

“Адзін з супрацоўнікаў мінскага ўпраўлення КДБ адказаў на мой зварот так: “Калі захочам, тады і вернем”. Пра якое выкананне закона тут можна казаць?”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international