Апазіцыйны актывіст Аскерка ўсьлед за Лябедзькам атрымаў 10 сутак арышту

2006 2006-07-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора пасьля Анатоля Лябедзькі судзьдзя Аляксей Бычко пачаў судзіць актывіста з Барысава Анатоля Аскерку. Яго таксама затрымалі 16 ліпеня каля амбасады Расеі й пры гэтым зьбілі ды парвалі адзеньне. Вось што Анатоль Аскерка пасьпеў распавесьці перад судом для Радыё «Свабода» пра сваё затрыманьне:
"Падехаў аўтобус на вялікай хуткасьці, зь яго выскачылі зь дзесяць спецназаўцаў і адразу пачалі ўсіх хапаць. Мяне цягнулі тры амапаўцы: два за рукі й адзін за ногі, па прыступках, па асфальце. Парвалі мне кашулю ды ў аўтобусе зьбілі гэтак, што баліць бок дагэтуль".
Судзьдзя Аляксей Бычко вынес Анатолю Аскерку тое самае пакараньне, што й Анатолю Лябедзьку,  10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international