Ператрус у кватэры актывісткі АГП у Бабруйску

2011 2011-12-06T10:45:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У кватэры намесніцы старшыні Бабруйскай гарадской арганізацыі АГП Алёны Тоўсцік супрацоўнікі міліцыі правялі агляд.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Бабруйскай гарадской арганізацыі АГП Віктар Бузінаеў. Са слоў мужа Алены, якая разам з дзіцем знаходзіцца ў бальніцы, у кватэру ўварваліся прадстаўнікі сілавых структур, заявіўшы, што павінны зрабіць агляд. Пасля гэтага сувязь з ім перапынілася.

Па словах Віктара Бузінаева днём 5 снежня Алёне Тоўсцік па тэлефоне паведамілі, што з ёй хочуць сустрэцца прадстаўнікі Аддзела народнай адукацыі, каб «пагаварыць з нагоды адміністрацыйнай справы супраць яе». Той, хто тэлефанаваў таксама сказаў, што «яны могуць заехаць да яе дадому». Пры гэтым ён не пажадаў прадставіцца. Алёна ў адказ сказала, што знаходзіцца ў шпіталі разам з дзіцем і нікуды ісці не можа і не мае намеру, да таго ж не разумее, якое дачыненне да адміністратыўнай справе мае аддзел адукацыі.

Па апошняй інфармацыі, на месца прыбылі журналісты. Агляд скончаны. Муж Алены, актывіст АГП Дзмітрый Тоўсцік дастаўлены ў аддзяленне міліцыі з дзіўнай фармулёўкай "па бытавой справе".

Нагадаем, на 7 снежня прызначаны суд над бабруйскімі актывістамі АГП Аленай Тоўсцік, Дзмітрыем Таўстыкам, Арцёмам Мархасевым і Марынай Івановай. Чацвярых бабруйчан з моладзевага крыла Аб'яднанай грамадзянскай партыі затрымалі 2 лістапада, калі яны выходзілі са свечкамі з Свята-Нікольскага храма і збіраліся прайсці да памятнага знаку ахвярам палітычных рэпрэсій на плошчы Перамогі. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве і аформілі пратаколы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international