Першая адмова новага кіраўніка раённай адміністрацыі

2011 2011-12-05T17:38:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chynouniky.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Юры Панфілаў, старшыня Чыгуначнай раённай адміністрацыі Віцебска, забараніў праводзіць пікет да ўгодкаў Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека 10 снежня. Гэта быў перашы зварот да чыноўніка, нядаўна прызначанага на гэтую пасаду, з боку віцебскіх дэмакратычных актывістаў.

Заяўку на пікет падавала Алена Фаміна, давераная асоба Дзмітрыя Уса падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў. Падчас пікету яна меркавала запісаць ахвотных у ініцыятыўную групу прыхільнікаў  прапановы спадара Уса, каб унесці змены ў выбарчае заканадаўства.

Меркавалася, што пікетоўцаў будзе ўсяго двое. Але кіраўнік адміністрацыі адмовіў на той падставе, што ініцыятарка не прадставіла дамовы  з міліцыяй – наконт аховы ўдзельнікаў, з хуткай дапамогай – каб каля пікету дзяжурыла машына, і са службай ЖКГ – каб пасля мерапрыемства зрабілі “генеральную прыборку”.

Наступную масавую акцыю віцебскія актывісты вырашылі праводзіць ужо на тэрыторыі двух раёнаў – правесці два сходы, а таксама  шэсце з аднаго раёну Віцебску ў другі. Таму заяўку даслалі адразу ў гарвыканкам,  і цяпер чакаюць, што скажуць гарадскія ўлады наконт правядзення акцыі 19 снежня. Падчас яе актывісты хочуць выказаць салідарнасць з палітзняволенымі і пратэст супраць збяднення беларускага народа.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international