У суд – за фота з інтэрнэту

2011 2011-12-05T17:13:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalinka-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка ля суду ў красавіку 2010г.

Сяргей Каваленка ля суду ў красавіку 2010г.

Распачаўся суд над віцебскім актывістам Сяргеем Каваленкам, якога вінавацяць  у парушэнні заканадаўства пра вулічныя акцыі. Сутнасць правапарушэння – усталяванне бел-чырвона-белага сцяга на даху крамы “Пяты элемент”. Падставы  для складання пратаколу – фота і відэа з інтэрнэту.

Адміністратыўны пратакол на Сяргея Каваленку склалі 2 снежня – у той дзень у Віцебску з’явіліся чарговыя бел-чырвона-белыя сцягі. Але абвінавацілі актывіста  за даўнейшае – за сцяг, які з’явіўся яшчэ 27 лістапада над крамай “Пяты элемент” па вуліцы Церашковай.

Суддзя Іна Грабоўская не стала разглядаць гэтую справу – аддала пратакол на дапрацоўку супрацоўнікам міліцыі, якія забыліся ўказаць, што спадар Каваленка здзейсніў падобнае правапарушэнне не ўпершыню. Цяпер пратакол на яго складуць як на парушальніка ч.3 арт.23.34, і 13 снежня Сяргея Каваленку зноў выклікаюць у суд.

Галоўны доказ супраць яго – гэта фота і відэа з інтэрнэту, кажа спадар Каваленка:

“Супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС паказалі мне некалькі фотаздымкаў, скапіяваных з інтэрнэт-старонак. Сказалі, што ёсць яшчэ відэа, на якім мяне можна пазнаць. Што ж, няхай паспрабуюць давесці, што гэта я. Цікава, што фота і відэаматэрыялы ўзялі з інтэрнэту, а іншых доказаў і няма: камеры відэаназірання мяне нідзе не зафіксавалі, і ахоўнікі крамы мяне не бачылі”.

Сяргея Каваленку неаднаразова судзілі за акцыі з бел-чырвона-белымі сцягамі. Самая гучная судовая справа адбывалася ў 2010 годзе, пасля таго, як 7 студзеня актывіст вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на гарадскую навагоднюю ёлку.  Гэты ўчынак быў прызнаны злосным хуліганствам, і Каваленку прысудзілі 2,5 гады ўмоўнага пакарання – так званай “хатняй хіміі”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international