Гомельскі студэнт прапаноўвае суддзям абараніць беларускую мову

2011 2011-12-05T13:32:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sluchak_ihar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гомельскі грамадскі актывіст Ігар Случак

Гомельскі грамадскі актывіст Ігар Случак

Каардынатар грамадзянскай кампаніі “Справаводства па-беларуску!” гомельскі студэнт Ігар Случак звярнуўся з персанальным зваротам да ўсіх судоў Беларусі з прапановай падтрымаць змены у закон “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”, што прадугледжваюць магчымасць роўнага ўжывання беларускай і рускай моваў у судовым справаводстве і іншых сферах сістэмы юстыцыі.

“Традыцыйна ў першую нядзелю снежня ў Беларусі адзначаецца Дзень юрыста, і гэта была добрая нагода нагадаць суддзям, што абарона правоў усіх грамадзянаў Беларусі, у тым ліку і беларускамоўных, з’яўляецца іх прыярытэтнай задачай. Але зараз беларускамоўныя грамадзяне маюць менш правоў за іх рускамоўных суайчыннікаў, і гэту несправядлівасць варта змяніць, - кажа Ігар Случак. - Трэба меркаваць, што суддзямі ў Беларусі з’яўляюцца лепшыя прадстаўнікі юрыдычнай прафесіі і таму, спадзяюся, зварот не будзе пакінуты без увагі і прапановы будуць падтрыманы і разгледжаны”.

Грамадскі актывіст даслаў суддзям новыя рэдакцыі 11 артыкулаў закона “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”, што так ці інакш звязаныя з сістэмай юстыцыі. Ім было прапанавана разгледзець гэтыя папраўкі і ад свайго імя прапанаваць іх дэпутатам Парламента.  

Зваротам да суддзяў “Справаводства па-беларуску!” працягвае кампанію прыцягнення ўвагі да неабходнасці ўнясення зменаў, скіраваных на абарону беларускай мовы, у законы “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”, “Аб абароне правоў спажыўцоў” і “Аб рэкламе”.

У адпаведнасці з законам “Аб зваротах грамадзянаў” Случак просіць суддзяў прадставіць меркаванні па ягонай прапанове пісьмова, а таксама справаздачу аб дзеяннях, што былі прынятыя.

Нагадаем, гомельскі студэнт змагаецца за змяненне Закона “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” і прапаноўвае ўнесці папраўкі, згодна з якімі весці афіцыйную дакументацыю было б абавязкова не толькі на рускай, але і на беларускай мове.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international