Мазырскі суд выконвае "выхаваўчую і прафілактычную ролю"

2011 2011-12-05T11:11:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kliajmiuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Мазырскага райсуда Юрый Кляймюк

Старшыня Мазырскага райсуда Юрый Кляймюк

З нагоды Дня юрыста, які адзначаецца 4 снежня, «адпісаліся» бадай усе дзяржаўныя газеты. Узгадала пра прафесійнае свята юрыстаў і мазырская раённая газета «Жыццё Палесся», надрукаваўшы інтэрв'ю са старшынёй суда Юрыем Клеймюком. Ён, падводзячы вынікі году, адзначыў, што «ў гэтым годзе значна ўзрасла колькасць апраўдальных прысудаў, вынесеных судом – іх было шэсць». «Як гэтага і патрабуе закон, сумненні па крымінальнай справе судом трактуюцца на карысць абвінавачваемага. Так што суд зрабіў у гэтым годзе новыя крокі да сцвярджэння аўтарытэту закону», - упэўнены старшыня суда.

Гаворачы пра прынцыпы дзейнасці раённага суда, яго старшыня падкрэсліў, што ёсць выпадкі, калі закон, асабліва ў грамадзянска-прававых адносінах, не заўсёды рэгулюе, якія дзеянні павінны быць здзейснены, а якія – не. «Асноўная роля тут адводзіцца суддзі, які павінен прыняць разумнае і справядлівае рашэнне. Яно павінна несці выхаваўчую і прафілактычную ролю, каб чалавек зразумеў няправільнасць сваіх паводзінаў», - патлумачыў суразмоўца.

Напэўна, маючы на ўвазе выхаваўчую і прафілактычную ролю, Мазырскі суд прызнаў у жніўні вінаватым Міхаіла Караткевіча ў парушэнні артыкулу 23.34 КаАП (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства). Цікава, што «масавае мерапрыемства» малады чалавек праводзіў у сацыяльнай сетцы, пакінуўшы там надпіс аб правядзенні акцыі маўклівага пратэсту. Суд прызнаў, што старонка ў сацыяльнай сетцы – гэта СМІ, і такім чынам нібыта Міхаіл Караткевіч ажыццяўляў арганізацыю масавага мерапрыемства. Прычым цікавая акалічнасць: дадзены запіс малады чалавек размясціў ужо пасля правядзення акцыі, тым не менш, суд прызнаў яго арганізатарам акцыі, якая ўжо прайшла. Можа, Міхаіл Караткевіч валодае ведамі, як перамяшчацца не толькі ў прасторы, але ў часе? То бок, людзі, прачытаўшы яго запіс, вярнуліся ў мінулае і правялі акцыю.

З выхаваўчай роляй выступаў, напэўна, раённы суд і тады, калі шмат разоў адмаўляў правабааронцу Уладзіміру Целяпуну праводзіць пікеты і мітынгі. Дарэчы, свабода мірных сходаў ў нас гарантавана Канстытуцыяй. У кастрычніку Уладзімір Целяпун звярнуўся ў суд  са скаргай на дзеянні райвыканкама па забароне пікета ў падтрымку Алеся Бяляцкага. Пікет не дазволілі праводзіць нават на школьным стадыёне, аргументуючы гэта тым, што ў планаваны час пікету на стадыёне былі заняткі навучэнцаў. Але раней райвыканкам не забараняў праводзіць пікет, і толькі за суткі да прызначанай даты масавае мерапрыемства было забаронена. Больш за тое, райвыканкам нават змяніў рашэнне аб правядзенні масавых мерапрыемстваў – зараз заяўнік павінен заключыць дамовы з РАУС, паліклінікай, райжылкамунгасам на дапаведныя паслугі. Разам з тым, ні міліцыя, ні іншыя структуры не могуць выканаць рашэнне — падпісаць дамовы з заяўнікам пікета, таму што не ведаюць, як гэта рабіць - бо адсутнічае рашэнне аб парадку аплаты расходаў.

І разам з тым, суд не задаволіў скаргу праваабаронцы. Відаць, маючы на ўвазе выхаваўчую ролю. Закон законам, але людзей трэба «выхоўваць» — каб не хадзілі па судах, ды не «дэстабілізавалі абстаноўку» рознымі пікетамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international