Дацкі інстытут па правах чалавека асудзіў прысуд Алесю Бяляцкаму

2011 2011-12-05T10:57:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/danish-institute.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дацкі інстытут па правах чалавека

Заява

Дацкі інстытут па правах чалавека (ДІПЧ) выказвае глыбокае шкадаванне ў сувязі з рашэннем па справе нашага сябра і партнёра – Алеся Бяляцкага.

З жніўня 2011 года Алесь Бяляцкі, лідэр беларускага праваабарончага цэнтра "Вясна", знаходзіцца пад арыштам па абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, заснаванага на выкарыстанні прыватных рахункаў у замежных краінах, створаных для фінансавання праваабарончай дзейнасці ад свайго імя і ад імя арганізацыі.

Судовы разгляд справы пачаўся 2 лістапада 2011 года і скончыўся 24 лістапада 2011 года, калі Алесь Бяляцкі быў прысуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі, а таксама канфіскацыі ягонай маёмасці, у тым ліку офіса «Вясны» і сумеснай уласнасці ягонай сям'і.

Мы глыбока занепакоеныя гэтым прысудам, і перакананыя, што вердыкт ёсць памылкай, заснаванай на заканадаўстве, якое крыміналізуе добраахвотніцкую дзейнасць, якая праводзіцца за кошт фінансавання з-за межаў Рэспублікі Беларусь для арганізацый, якім было адмоўлена ў рэгістрацыі ў Беларусі.

Алесь Бяляцкі – вядомы праваабаронца, чыя дзейнасць вядомая і прызнаная за межамі Беларусі. Алесь бясстрашна прасоўваў і абараняў правы і свабоды іншых людзей. “Вясна” і ДІПЧ працуюць разам з 2008 года, і ўсталявалі вельмі добрыя партнёрскія адносіны.

Дзякуючы нашаму партнёрству, мы спазналі Алесь як вельмі прафесійнага і прыемнага чалавека, і мы шчыра спадзяемся, што наша супрацоўніцтва будзе працягвацца на працягу многіх гадоў.

У лістападзе 2011 года, адна з вядомых дацкіх газет, "Politken", адзначыла працу Алеся ў сферы правоў чалавека і прысудзіла яму і “Вясне” “Прэмію свабоды”.

Мы выказваем нашу глыбокую падтрымку Алесю, ягонай сям'і і калегам, і спадзяемся, што Алесь хутка выйдзе і зможа працягнуць сваю важную працу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international